Печатать эту главуПечатать эту главу

*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля

Практыкаванне 7

Спішыце сказы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя дапаўненні.

1. У той дзень для Марылі апрача гэтага падарунка не было н..чога больш д..рагога на свеце. 2. Алесь з маленства працаваў на пол.. замест бацькі. 3. Усё лета за выключэннем аднаго-дв..х тыдняў дзеці адпачывалі ў аздараўленчым лагеры. 4. Акрамя карасёў у рэ..цы багата ракаў. 5. Усе вучні ўключаючы новенькіх пайшлі на суботнік. 6. Замест радас..ці ў вачах з’явілася н..задавальнен..е. 7. Усе дрэвы за выключэннем старога дуб.. у пачатку мая выпусцілі першыя  лісточкі. 8. Хадзіў тут нехта і акрамя нас.