Печатать эту главуПечатать эту главу

*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля

Практыкаванне 3

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падбярыце загаловак.

Дрымучая душа настойліва патрабавала кніг.
Мы з Ганькай па-змоўніцку ішлі вузкімі вулачкамі, скверамі, спрытна пераскокваючы з адной бетоннай пліткі на другую, каб не наступіць на стыкі. Навыперадкі дабягалі да бібліятэкі і разам, штурхаючыся, праглядалі кніжныя палічкі. Шукалі без асаблівай мэты — што-небудзь новае, нябачанае, корпаліся самааддана і пачувалі сябе археолагамі.
Кніжкі сустракаліся самыя розныя і замежныя д..тэктывы і фантаст..ка і ў значна больш сціплых вокла..ках класіка беларуская і руская. Некаторыя навюткія з чысценькімі белымі старонкамі хрусткімі як кр..мяныя яблыкі. Некаторыя старыя зачытаныя залюбл..ныя з разламаным пераплётам з пажоўклымі лістамі якія ўсё спрабуюць вызваліцца ра..ляцецца ў..пуджанай чарадой птахаў.
Водар кніжнага пыл.. тонкі ледз..ве ўлоўны самая ўтульная рэч якая толькі ёсць на гэтым свеце. Так я меркавала тады так мяркую і зараз.
Не так даўно ў букінісце перабіра..чы кнігі я выпадкова ра..гарнула адну вельмі любімую некім кніжку з казкамі народаў свет.. старую зацёртую. Па змятым лістку р..збягаліся вялікія крывавыя літары ўжо трохі выцвілыя.
— Жыў сабе на свеце вожык, — старанна пісаў нехта.
Гэта быў дробны кавалачак вожыкавай сагі.
Гэта была альфа і амега, пачатак пачаткаў. Ды і, увогуле, нават фінал любой гісторыі — гэта проста пачатак новай. Штосьці заканчваецца, штосьці пачынаецца. Таму сапраўдныя гісторыі, як і жыццё, не заканчваюцца ніколі (Паводле М. Латышкевіч).

Спішыце выдзеленыя абзацы тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных і адасобленых членах сказа.
Разгледзьце выяву помніка, адкрытага ў Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім. Карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, раскажыце, што сімвалізуе разгорнутая кніга і якія словы можна прачытаць на яе старонках.