Печатать эту главуПечатать эту главу

*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля

Практыкаванне 2

Запішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку. Абгрунтуйце іх пастаноўку.

1. Ценьм перабег на поплаў праз дарогу і сцішаны ў зялёных хвалях знікф (У. Хадыка). 2. Ужо не вернеццас ніколі краса адцвіўшая даўно (П. Трус). 3. Сярэдняга росту шырокі і прысадзісты ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго паходжання (Я. Колас). 4. Дождж асыпаў зямлю; асмяглая ад спёкі яна глытала свежае пітво і дыхала багатая з палёгкай духмянасцю, пяшчотай і цяплом (К. Кірэенка). 5. Павел сярдзіты стаяў ля сцяны (А. Александровіч). 6. Хутчэй бы прыйшла зіма белая і маладая з малінавымі маразамі са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай (П. Панчанка). 7. Над вяршаллем хвой угары лёгка слізгаў вышчарблены маладзічок месяца, аздабляючы змрочнае без зор неба (В. Быкаў). 8. Месяц яркі і круглы абліў наваколле халодным святлом (З. Бядуля). 9. Дружбы шмат сардэчнай у людзейм шчырай слаўнай і вясёлай (А. Астрэйка). 10. Я спыніўся аслеплены сонцам толькі на ўзлеску, перад полем (Б. Сачанка). 11. Лес направа ад вёскі шумеў панура і грозна (З. Бядуля).

Зрабіце сінтаксічны разбор двух першых сказаў.
Выпішыце са сказаў 5 слоў, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.