*§ 0-6. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі, акалічнасці, дапаўненні, удакладняльныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля
Практыкаванне 1
Прачытайце верш. Вызначце яго жанр і асноўную думку. Назавіце адасобленыя члены сказа. Абгрунтуйце іх адасабленне.
Парог вычасаны з успамінаў
Астаўся за мной;
Дзверы на завесах цвыркуновай песні
Асталіся за мной;
Вокны зашклёныя вачамі блізкіх
Асталіся за мной;
Хата пакрытая крыламі ластавак
Асталася за мной, —
Як жа мне не азірнуцца назад,
Нават калі б я стаў
Слупом солі.
М. Танк.
Спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя члены сказа.
•Выпішыце дзеепрыметнікі і пакажыце, як яны ўтварыліся.