Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 11-12. Канстытуцыйнае і выбарчае права

icon-questions

1. Складзіце схему «Права» па наступным плане: а) азначэнне; б) прыметы; в) асноўныя галіны; г) асноўныя крыніцы (формы) права.

2. Складзіце схему «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» па наступным плане: а) азначэнне Канстытуцыі; б) дата прыняцця; в) асноўныя характарыстыкі; г) юрыдычныя ўласцівасці.

3. Дайце азначэнне паняцця канстытуцыйнага права і назавіце асаблівасці канстытуцыйнага права ў сістэме права Рэспублікі Беларусь.

4. Якая са стадый выбарчага працэсу часцей за ўсё асацыіруецца з паняццем «выбары»? Раскрыйце сутнасць дадзенай стадыі.

5. Вырашыце сітуацыю: Сяргей Пятровіч жадае балаціравацца ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Яму 37 гадоў, ён грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, мае вышэйшую адукацыю і ўласнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, апошнія 3 гады жыве ў Расійскай Федэрацыі. Ці можа Сяргей Пятровіч быць зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты? 

icon-idea
Выканайце міні-праект «Канстытуцыі суседніх з Беларуссю дзяржаў». Стварыце інфаграфіку, у якой адлюструйце колькасць раздзелаў і артыкулаў Канстытуцыі, асновы канстытуцыйнага ладу, прынцыпы выбарчай сістэмы.