*§ 2-1. Ступені грамадскага развіцця
Грамадска-эканамічныя фармацыі.
Сам тэрмін «фармацыя» быў узяты з геалогіі, дзе ён абазначае напластаванне геалагічных адкладаў пэўнага перыяду. Асновы філасофскага вучэння аб фармацыях выкладзены ў працы «Нямецкая ідэалогія», напісанай у 1845–1846 гг. К. Марксам і Ф. Энгельсам. У дадзенай працы аўтары вылучылі структуру грамадства, якая ўключае базіс (вытворчыя сілы і вытворчыя стасункі) і грамадскую надбудову (ідэалогія, прававыя нормы, палітычная ўлада), а таксама далі перыядызацыю гістарычнага працэсу як паслядоўнай змены адной грамадска-эканамічнай фармацыі другой: першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай і камуністычнай (надыдзе ў будучыні).
1https://diafilmy.su/662-obschestvenno-ekonomicheskaya-formaciya.html.