Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 2. Ступені грамадскага развіцця

Стадыяльны падыход. У 1960-х гг. была сфармулявана тэорыя стадый эканамічнага росту.

icon-persona
Амерыканскі вучоны Уолт Ростау ў працы «Стадыі эканамічнага росту. Некамуністычны маніфест» (1960) прапанаваў улічваць эканамічныя крытэрыі (тэхналагічныя новаўвядзенні, хуткасць эканамічнага росту, змяненні ў структуры вытворчасці) і на іх падставе вылучыў пяць стадый развіцця грамадства. 

У канцэпцыі У. Ростау вылучаюцца наступныя стадыі:

  • традыцыйнае грамадства (запаволенае развіццё, нізкі ўзровень вытворчасці працы, перавага сельскай гаспадаркі ў эканоміцы, іерархічная сацыяльная структура, улада належыць буйным зямельным уласнікам);
  • пераходнае грамадства (зараджэнне прадпрымальніцтва і капіталістычных стасункаў, фарміраванне цэнтралізаваных дзяржаў, рост нацыянальнай самасвядомасці);
  • стадыя ўзлёту (прамысловая рэвалюцыя, пачатак індустрыялізацыі, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы);
  • стадыя сталасці (тэхнічны прагрэс, урбанізацыя, завяршэнне індустрыялізацыі, павышэнне долі кваліфікаванай працы);
  • эра высокага ўзроўню масавага спажывання (высокі ўзровень спажывання тавараў працяглага карыстання і паслуг, стварэнне сістэмы сацыяльнага забеспячэння, станаўленне «грамадства ўсеагульнага дабрабыту»).

У 1971 г. У. Ростау дадаў шостую стадыю росту — стадыю «пошуку якасці жыцця» (якаснае паляпшэнне жыццёвых умоў чалавека, пашырэнне сферы паслуг у галіне медыцыны, вольнага часу, падарожжаў і да т. п.).

icon-discussions
У чым падабенства і адрозненне фармацыйнага падыходу і тэорыі стадый эканамічнага росту?