§ 10-1. РЭГІЯНАЛЬНЫЯ І ЛАКАЛЬНЫЯ ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУСВЕТНАГА АКІЯНА
Падвядзём вынікі. Ацэнка ... рэсурсаў неабходная для вызначэння эфектыўнасці буйных мерапрыемстваў па іх асваенні і пераўтварэнні ... асяроддзя. Найбольшую антрапагенную нагрузку адчуваюць ... моры. Найбольш інтэнсіўным антрапагенным пераўтварэнням падвяргаюцца прыродна-гаспадарчыя сістэмы марскіх ... . Прыбярэжныя ... экасістэмы валодаюць вялікай ... разнастайнасцю.
Праверым свае веды. 1. Як ажыццяўляецца ацэнка прыродных рэсурсаў Сусветнага акіяна? 2. Якое значэнне для гаспадарчай дзейнасці чалавека маюць марскія ўзбярэжжы? 3. Прывядзіце прыклады рэгіянальных і лакальных геаэкалагічных праблем Сусветнага акіяна.
Ад простага да складанага. 1. Чым небяспечна антрапагеннае забруджванне акіянаў і мораў? 2. Для якіх новых відаў гаспадарчай дзейнасці чалавек выкарыстоўвае акіянічныя і марскія ўзбярэжжы?
Ад тэорыі да практыкі. 1. Дайце параўнальную ацэнку геаэкалагічных праблем двух мораў. 2. Падрыхтуйце калаж «Станоўчыя і адмоўныя прыклады гаспадарчай дзейнасці чалавека на марскіх узбярэжжах».