§ 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.
Пытанні і заданні
1. Канкрэтызуйце паняцці феадалізм, пагост, палюддзе, закупы, радовічы, верв, чэлядзь, халопы, весь гістарычнымі з’явамі або фактамі і растлумачце сувязі паміж імі.
2. Ахарактарызуйце шляхі фарміравання феадальных адносін.
3. Дакажыце пры дапамозе вучэбнага тэксту, што ва ўсходніх славян у ІХ—ХІ стст. пачалі фарміравацца феадальныя адносіны.
4. Якія віды рамяства найбольш паспяхова развіваліся ў гарадах у ХІ—ХІІІ стст.?
5. Раскажыце аб развіцці гандлю ў ІХ—ХІІ стст. Якую ролю ў жыцці насельніцтва Беларусі адыгрываў шлях «з варагаў у грэкі»?6. Апішыце знешні выгляд старажытнага горада на тэрыторыі Беларусі. Выкарыстайце відэастужку «Археалагічны музей „Берасце“» (праект «1000 музеяў Беларусі»).
7. Правядзіце міні-даследаванне. Падрыхтуйце прэзентацыю выступлення, прысвечанага гарадам ІХ—ХІІ стст. у вашым раёне (вобласці), у любым зручным вам фармаце і прадстаўце яе аднакласнікам.