*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці
Практыкаванне 9
Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі складзіце і запішыце 5-7 сказаў, выкарыстоўваючы розныя тыпы несвабодных словазлучэнняў.
Тыпы несвабодных словазлучэнняў | Прыклады |
Семантычна аслаблены назоўнік + прыметнік |
Мая сястра — цікавы чалавек. |
Спалучэнні назоўнікаў (займеннікаў) са значэннем сумеснасці |
Мы з табою — абаронцы, любоў баронім у сваёй старонцы (У. Мазго) |
Лічэбнік (займеннік) + назоўнік (займеннік) з выдзяляльным значэннем |
Адзін з загалоўкаў адлюстроўвае тэму тэксту, другі — асноўную думку. |
Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ад і да са значэннем інтэрвалу, перыяду | Былі пагодныя дні, з сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (І. Мележ) |
Колькасна-іменныя спалучэнні слоў са значэннем канкрэтнай або прыблізнай колькасці | Вакол нас — шмат людзей са светлымі ідэямі і марамі |
Спалучэнні назоўнікаў у форме назоўнага і роднага склонаў са значэннем меры, сукупнасці | Выйду ў поле — кругом каласістае жыта. Васількоў і рамонкаў букет набяру (В. Гардзіенка) |
Семантычна аслаблены дзеяслоў + назоўнік | Мама ведала ўсё: дзе маўчаць, а дзе — голас падаць (Ю. Свірка) |
Спалучэнні слоў таўталагічнага характару | Для мяне парá канікул — вясёлая парá. |
Састаўныя геаграфічныя назвы | Паездка ў Малыя Лётцы запомнілася надоўга |