Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 9. Тыпы графічных файлаў

Практыкаванні

 

1. Запоўніце табліцу:

Фармат Ступень сціску Тыпы малюнкаў Недахопы Прымяненне
BMP
JPEG
PNG
GIF
TIFF

2. Адкрыйце файл фармату PNG у графічным рэдактары Paint. Пераўтварыце яго ў файл фармату BMP. Якія ўласцівасці файла змяніліся?

3. У графічным рэдактары GIMP пераўтварыце ў фармат TIFF файлы фармату PNG (зыходны файл практыкавання 1) і BMP (выніковы файл практыкавання 1). Для гэтага:

  1. Выканайце каманду меню рэдактара «Файл/Экспортировать как…».
  2. У акне «Экспорт изображения» выберыце патрабаваны тып файла і націсніце кнопку «Экспортировать».
  3. У акне, якое адкрылася, «Экспортировать как …» націсніце кнопку «Экспорт».
    Параўнайце памеры атрыманых файлаў TIFF-фармату.

4. Адкрыйце файл фармату BMP у графічным рэдактары GIMP. Пераўтварыце яго ў файл фармату JPEG. Атрыманы файл адкрыйце ў рэдактары Paint і захавайце пад іншым імем у тым жа фармаце. Параўнайце памеры атрыманых JPEG-файлаў і якасць малюнкаў, якія яны захоўваюць.