§ 5. Стварэнне дадаткаў
5.1. Распрацоўка аконных дадаткаў
Стварэнне любога аконнага дадатку ажыццяўляецца, як правіла, у тры этапы:
Большасць дадаткаў у аперацыйнай сістэме Windows выглядаюць і паводзяць сябе падобным чынам. Кампанія Microsoft прапанавала рэкамендацыі для распрацоўкі праграмнага забеспячэння, накіраваныя на тое, каб карыстальнік не марнаваў час на засваенне нюансаў карыстальніцкага інтэрфейса новай праграмы, а адразу пачаў прадуктыўна яе выкарыстоўваць. Гэтыя рэкамендацыі заснаваныя на псіхафізіялагічных асаблівасцях чалавека і істотна палегчаць жыццё будучым карыстальнікам вашай праграмы. Прывядзём некаторыя рэкамендацыі па распрацоўцы графічнага інтэрфейса аконных дадаткаў (прыклад 5.1). |
Прыклад 5.1. Рэкамендацыі па стварэнні аконных дадаткаў.
Магутным уздзеяннем на псіхіку чалавека з'яўляецца колер, таму з ім трэба абыходзіцца вельмі асцярожна. Трэба імкнуцца выкарыстоўваць абмежаваны набор колераў і надаваць увагу іх правільнаму спалучэнню. Успрыманне колеру ў чалавека вельмі індывідуальна, таму не варта навязваць усім сваё бачанне колеру. Пажадана, каб асноўны колер формы быў нейтральным (напрыклад, у большасці дадаткаў Microsoft гэта светла-шэры колер).
|