Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 15. Транспартная задача

15.3. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)

Асаблівасць транспартнай задачы заключаецца ў тым, што зыходныя даныя задачы зададзены трыма табліцамі (гл. прыклады 14.3, 15.4). І вынікам рашэння таксама павінна стаць табліца (гл. прыклад 15.2). Таму адразу будзем будаваць камп'ютарную разліковую мадэль у электронных табліцах (прыклад 15.5) без пабудовы дакументальнай матэматычнай мадэлi.

План стварэння мадэлі для вырашэння транспартнай задачы ўключае толькі этап 3 — стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі ў электронных табліцах.

Матэматычную мадэль транспартнай задачы ўпершыню пабудаваў французскі матэматык Гаспар Монж у 1781 годзе. Першы метад рашэння транспартнай задачы ў 1939 годзе прапанаваў савецкі матэматык і эканаміст Л. В. Кантаровіч. З тых часоў распрацаваны яшчэ некалькі метадаў рашэння гэтай задачы.

Прыклад 15.5. Транспартная задача з'яўляецца экстрэмальнай задачай, і яе рашэнне ў электронных табліцах Excel забяспечвае надбудова Поиск решения.