|
1. У якіх умовах прайшлі дзяцінства і юнацтва А. Дударава? |
|
2. Складзіце інтэрактыўную карту «Жыццёвы і творчы шлях А. Дударава». |
|
3. Якія п’есы А. Дударава вам давялося паглядзець у тэатры або па тэлебачанні і чым яны прыцягваюць сённяшняга гледача? |
|
3-1. Паглядзіце спектаклі па п’есах А. Дударава «Радавыя» і «Чорная панна Нясвіжа» (рэжысёр В. Раеўскі) і падрыхтуйце водгук на іх. |
|
4. Якія кінафільмы зроблены паводле сцэнарыяў А. Дударава? Паразважайце, чым можна растлумачыць шырокую папулярнасць кінафільма «Белыя Росы». |
|
4-1. Складзіце храналагічную стужку кінадраматургічнай дзейнасці А. Дударава. |
|
5. Паглядзіце дакументальны фільм «Аляксей Дудараў. Сёння» (2000, рэжысёр У. Цяслюк). Што новага вы даведаліся пра асобу і творчасць драматурга з яго ўспамінаў пра сябе ў фільме? |