|
1. Якія праблемы даваеннага і ваеннага жыцця закранае пісьменнік у апавяданні «Сямнаццатай вясной»? |
|
2. Раскажыце пра жыццё моладзі ў акупаваным фашыстамі мястэчку. |
|
3. Ацаніце ўчынкі герояў апавядання. Што ў іх паводзінах выклікае захапленне, а што — насцярожвае? |
|
4. Чым прывабіла Цімоха Стася, якія рысы характару юнака перашкодзілі яму прызнацца ў каханні? |
|
5. Патлумачце сэнс параўнання, ужытага аўтарам для характарыстыкі дзяўчыны. |
|
6. Якую ролю ў творы адыгрывае вобраз-сімвал бэзу? |
|
7. Уявіце сябе рэжысёрам і паразважайце, якую мелодыю і чаму выкарысталі б вы пры экранізацыі апавядання «Сямнаццатай вясной». Каго з вядомых сучасных акцёраў вы выбралі б для выканання роляў галоўных герояў? |
|
8. Падрыхтуйце паведамленне «Юнакі-падпольшчыкі майго краю». |