«Сэрца на далоні»
Пытаннi
1. Ахарактарызуйце час, у які быў напісаны раман І. Шамякіна «Сэрца на далоні». Як тагачасная грамадская атмасфера паўплывала на праблематыку твора? | |
2. Назавіце сюжэтныя лініі ў рамане. Якая з іх, на вашу думку, самая галоўная? Складзіце кластар «Сюжэтныя лініі рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”». | |
3. Якія вострыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы закранае пісьменнік у рамане? У чым заключаецца іх актуальнасць? Растлумачце назву твора. | |
4. Прачытайце дадатковую інфармацыю пра раман І. Шамякіна «Сэрца на далоні» і выканайце тэст. | |
5. Як пададзены вобраз Яраша ў рамане? Падрыхтуйце параўнальную характарыстыку Антона Яраша і Кірылы Шыковіча. Выкарыстайце прапанаваную табліцу. Які герой вам больш блізкі па сваіх поглядах на свет і жыццёвых прынцыпах? |
|
6. Чаму і з якой мэтай Гукан вінаваціў доктара Савіча ў супрацоўніцтве з захопнікамі? Якія з’явы грамадскага жыцця можна назваць гуканаўшчынай? | |
7. Якім паказана маладое пакаленне ў рамане «Сэрца на далоні»? Чым адрозніваюцца дзеці Яраша і Шыковіча — Віктар, Наташа, Тарас, Славік і Ірына? Вызначце ролю моладзі ў выяўленні ідэйнага пафасу рамана. Чым падобны героі рамана на сучасную моладзь? Адказ аргументуйце. | |
8. Выкажыце свае адносіны да Славіка Шыковіча. Падмацуйце свой адказ цытатнай характарыстыкай героя. | |
9. Напішыце рэферат «Дзве жыццёвыя пазіцыі ў рамане І. Шамякіна “Сэрца на далоні” (Яраш і Шыковіч — Гукан)» або «Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна». | |
10. Падрыхтуйце даклад «Праблема “бацькоў і дзяцей” у творчасці І. Тургенева і I. Шамякіна». | |
11. Які працяг можа быць у рамана І. Шамякіна? Паразважайце, як далей мог бы скласціся лёс герояў. |