Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК

Выдзяленне ДНК з банана

  1. Змясціце ў шклянку 3 г кухоннай солі  ( чайнай лыжкі без горкі) і 10 мл мыйнага сродку (гэта можа быць вадкі сродак для мыцця бялізны, для посуду ці шампунь).
  2. Даліце вадой да 100 мл і перамяшайце, каб соль растварылася. Лепш выкарыстоўваць дыстыляваную ваду, але таксама падыдзе пітная вада з бутэлькі ці вада з-пад фільтра.
  3. Старанна разамніце відэльцам   мякаці банана, атрыманае пюрэ змясціце ў шклянку з растворм солі і мыйнага сродку. Замест банана можна выкарыстоўваць цыбулю, часнок ці памідор.
  4. Усё добра перамяшайце і пакіньце на 15 мін.
  5. Прафільтруйце сумесь праз двайны слой марлі.
  6. Потым на паверхню атрыманага экстракту па сценцы шклянкі асцярожна напластуйце 20—30 мл халоднага этылавага ці ізапрапілавага спірту масавай доляй не менш за 70 %. Астудзіць спірт трэба загадзя.
  7. Дайце сумесі адстояцца 5—10 мін.
    На мяжы падзелу бананавага экстракту і спірту з’явіцца белая маса ў выглядзе кольца. Гэта і ёсць ДНК. Яе можна выняць, акуратна наматаўшы на шкляную ці драўляную палачку.

● Чаму біялагічны матэрыял, з якога здабываецца ДНК, трэба старанна здрабніць?

● Як вы думаеце, для чаго ў працэсе выдзялення ДНК выкарыстоўваецца мыйны сродак?