§ 1. Утрыманне хімічных элементаў у арганізме. Макра- і мікраэлементы
1. Вызначыце групу, у якой усе элементы належаць да макраэлементаў. У якой групе ўсе элементы належаць да мікраэлементаў? а) Жалеза, сера, кобальт; б) фосфар, магній, азот; в) натрый, кісларод, ёд; г) фтор, медзь, марганец. 2. Якія хімічныя элементы называюцца макраэлементамі? Пералічыце іх. Якое значэнне макраэлементаў для жывых арганізмаў? 3. Якія элементы складаюць групу мікраэлементаў? Прывядзіце прыклады. У чым заключаецца біялагічная роля мікраэлементаў? 4. Устанавіце адпаведнасць паміж хімічным элементам і яго біялагічнай функцыяй:
5*. На аснове матэрыялу пра біялагічную ролю макра- і мікраэлементаў і ведаў, атрыманых пры вывучэнні арганізма чалавека ў 9-м класе, растлумачце, да якіх наступстваў можа прывесці недахоп тых ці іншых хімічных элементаў у арганізме чалавека. 6*. У табліцы паказана ўтрыманне асноўных хімічных элементаў у зямной кары (па масе, у %). Параўнайце састаў зямной кары і жывых арганізмаў. Якія факты дазваляюць зрабіць выснову пра адзінства жывой і нежывой прыроды? У чым заключаюцца асаблівасці элементарнага саставу жывых арганізмаў і як іх можна растлумачыць?
|