§ 19. Будова і ўтварэнне палавых клетак
1. Якія словы прапушчаны ў сказах і заменены літарамі (а—в)? Нерухомыя мужчынскія гаметы насенных раслін называюцца (а). Рухомыя мужчынскія палавыя клеткі — гэта (б). Жаночыя гаметы называюцца (в). 2. Як будова сперматазоіда і яйцаклеткі звязана з функцыямі, якія выконваюць гэтыя клеткі? 3. Сперматазоіды практычна не змяшчаюць цытаплазмы і пажыўных рэчываў, аднак для руху ім неабходна вялікая колькасць энергіі. Адкуль бярэцца гэта энергія? 4. Якімі абалонкамі могуць быць пакрыты яйцаклеткі жывёл? У чым заключаюцца функцыі гэтых абалонак? 5. Якая максімальная колькасць яйцаклетак і другасных палярных цельцаў можа сфарміравацца ў кошкі з чатырох аацытаў першага парадку? 6. Якія працэсы, што адбываюцца ў ходзе аагенезу, забяспечваюць назапашванне ў яйцаклетках вялікай колькасці пажыўных рэчываў? 7*. Параўнайце сперматагенез і аагенез, вызначыце рысы падабенства і адрозненні. |