§ 15-1. Асаблівасці будовы клетак эўкарыёт
1. Якая будова клетачнай сценкі раслін? Што сабой уяўляюць плазмадесмы? 2. Чым адрозніваюцца жывёльная і раслінная клеткі? 3. Якія асаблівасці будовы клетак пратыстаў? 4*. Параўнайце клеткі бактэрый, пратыстаў, грыбоў, раслін і жывёл па розных крытэрыях. Вызначыце рысы падабенства і адрозненні паміж імі. 5*. Вучоныя мяркуюць, што першыя (самыя старажытныя) жывыя арганізмы на Зямлі ўяўлялі сабой спадчынны матэрыял (ДНК, РНК), які быў акружаны глейкім растворам бялкоў і абмежаваны ад навакольнага асяроддзя мембранай. Прапануйце гіпотэзы, якім чынам у працэсе эвалюцыі магло паявіцца ядро і розныя арганоіды, характэрныя для сучасных эўкарыятычных клетак. |