Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 11. Паверхневы апарат клеткі

Цытаплазматычная мембрана (плазмалема) — універсальная частка паверхневага апарата, характэрная для любой клеткі. Аснову будовы плазмалемы складае ліпідны біслой, з якім звязаны малекулы бялкоў. Цытаплазматычная мембрана выконвае бар’ерную, рэцэптарную і транспартную функцыі, а таксама функцыю пазнавання іншых клетак. Важнай уласцівасцю цытаплазматычнай мембраны з’яўляецца выбіральная пранікальнасць. Рэчывы могуць перамяшчацца праз плазмалему без затрат энергіі за кошт пасіўнага транспарту, г. зн. дыфузіі. Актыўны транспарт і транспарт у мембраннай упакоўцы адбываюцца з затратамі энергіі. Звонку ад цытаплазматычнай мембраны знаходзіцца надмембранны комплекс.