Печатать эту главуПечатать эту главу

*§ 10-1. Метады вывучэння клеткі

1. Ахарактарызуйце метады светлавой і электроннай мікраскапіі. Што яны дазваляюць вывучыць?

2. На чым заснаваны метады цыта- і гістахіміі? Для чаго яны ўжываюцца? Што ўяўляе сабой аўтарадыяграфія?

3. Ахарактарызуйце метад дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У чым заключаецца асаблівасць цэнтрыфугавання ў градыенце шчыльнасці?

4. У якіх адзінках выражаюць хуткасць асаджэння часціц пры цэнтрыфугаванні? Ці можна падзяліць кампаненты суспензіі, якія маюць аднолькавыя памеры, з дапамогай цэнтрыфугі?

5. Для чаго выкарыстоўваецца метад рэнтгенаструктурнага аналізу?

6. На чым заснаваны і для чаго выкарыстоўваюцца метады клетачных культур і мікрахірургіі?

7*. Падбярыце метады, якія падыходзяць для кожнага цыталагічнага даследавання. Растлумачце свой выбар.

а) Вызначэнне таўшчыні цытаплазматычнай мембраны клеткі;

б) выдзяленне з нейронаў ядзер і іх збор у асобную прабірку для далейшага вывучэння;

в) падлік колькасці лейкапластаў (бясколерных пластыд) у клетках клубня бульбы;

г) вызначэнне формы малекулы бялку і пабудова яе аб'ёмнага відарыса;

д) размнажэнне ў лабараторыі лейкацытаў чалавека і вызначэнне, ці змогуць яны выконваць свае функцыі без ядра;

е) падлік колькасці эрытрацытаў у 1 мм3 крыві чалавека.

8*. У цяпершні час метад клетачных культур знаходзіць прымяненне не толькі ў цыталагічных даследаваннях. Прапануйце іншыя магчымыя галіны яго практычнага выкарыстання.