Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 10. Клетачная тэорыя. Агульны план будовы клеткі

Паўтарэнне адкрыцця Гука

  1. Вазьміце звычайны коркавы корак ад бутэлькі (толькі пераканайцеся, што ён не пластыкавы). Пакладзіце яго на папяровы ручнік ці на ліст паперы.
  2. Трымайце корак моцна і з дапамогай ляза брытвы ці вострага канцылярскага нажа акуратна зрабіце вельмі тонкі паўпразрысты зрэз. Будзьце асцярожныя пры рабоце з лязом!
  3. Далей змясціце зрэз на прадметнае шкло мікраскопа ў невялікую кроплю вады. Покрыўнае шкло выкарыстоўваць неабавязкова, бо выразаны ўзор не атрымаецца ідэальна роўным.
  4. Вывучыце падрыхтаваны прэпарат з дапамогай мікраскопа. Лепшае месца для разглядання «ячэек» — самы тонкі край зрэзу.
  5. Назіранні можна паўтарыць пры розных павелічэннях.
  6. Для вывучэння зрэзу ў адбітым святле асвятліце прэпарат зверху з дапамогай ліхтарыка.

● Параўнайце вашы назіранні з малюнкам Гука, зробленым больш за тры з паловай стагоддзі таму (гл. мал. 10.1, б).

● Успомніце з курса біялогіі 7-га класа, якімі клеткамі (жывымі ці мёртвымі) утвораны корак. Як вы думаеце, чаму корак не тоне ў вадзе?