Печатать эту главуПечатать эту главу

*§ 55. Інстынктыўныя і грамадскія паводзіны жывёл

У жывёл з кароткімі жыццёвымі цыкламі, у першую чаргу ў беспазваночных, пераважаюць інстынктыўныя паводзіны. Інстынкты ляжаць у аснове паводзін і ў пазваночных жывёл. Аднак на працягу жыцця на прыроджаную інстынктыўную дзейнасць накладаюцца ўтвораныя ўмоўныя рэфлексы. Таму паводзіны жывёл уяўляюць сабой камбінацыю як прыроджаных, так і набытых форм. Многія жывёлы для павышэння жыццяздольнасці і выжывальнасці асобін аб’ядноўваюцца ў групы. Выпадковыя групы лёгка распадаюцца, а групы з сацыяльнай іерархіяй могуць існаваць доўгачасова ў сувязі з тым, што паміж асобінамі ўсталёўваецца сістэма паводзінскіх сувязей. Дзякуючы сацыяльнай іерархіі зніжаецца ўнутрывідавая агрэсія, а пры недахопе рэсурсаў забяспечваецца такое размеркаванне, якое спрыяе выжыванню групы.