§ 52. Этапы і напрамкі эвалюцыі чалавека
1. Размясціце пералічаных ніжэй людзей і іх папярэднікаў у парадку эвалюцыйнага ўзнікнення. Чалавек прамахадзячы, краманьёнец, аўстралапітэк, неандэрталец, Чалавек умелы. 2. Назавіце асаблівасці дрыяпітэкаў і аўстралапітэкаў. У чым заключаюцца важнейшыя адрозненні паміж імі? 3. Каго адносяць да старажытнейшых людзей? Ахарактарызуйце асаблівасці іх будовы і спосабу жыцця. 4. Якія асаблівасці неандэртальцаў сведчаць пра больш высокі ўзровень іх развіцця ў параўнанні са старажытнейшымі людзьмі? 5*. Параўнайце неандэртальцаў і краманьёнцаў, выявіце рысы падабенства і адрозненні паміж імі. 6*. Як вы думаеце, на аснове якіх прынцыповых адрозненняў першым прадстаўніком роду Чалавек лічаць Чалавека ўмелага, а не аўстралапітэка ці Чалавека прамахадзячага?
|