§ 51. Фарміраванне ўяўленняў пра эвалюцыю чалавека. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме
Месца чалавека ў заалагічнай сістэме. Палажэнне Чалавека разумнага як біялагічнага віду ў сістэме жывой прыроды паказана ў табліцы 51.1.
Табліца 51.1. Месца чалавека ў заалагічнай сістэме
Таксон |
Прыметы, на аснове якіх від Чалавек разумны належыць да дадзенага таксона |
Царства |
Гетэратрофнае харчаванне; актыўнае перамяшчэнне; рэзервовы вуглявод — глікаген; адсутнасць у клетках клетачнай сценкі і пластыд; абмежаваны рост і інш. |
Тып |
Двухбаковая сіметрыя цела; наяўнасць у зародка хорды, жабравых шчылін, нервовай трубкі на спінным баку цела і стрававальнай трубкі на брушным баку цела; замкнутая крывяносная сістэма і інш. |
Падтып |
Ёсць пазваночнік, чэрап, галаўны і спінны мозг; сэрца, размешчанае на брушным баку цела, і інш. |
Клас |
Выкормліванне патомства малаком (наяўнасць малочных залоз); развітая кара вялікіх паўшар’яў з барознамі і звілінамі; чатырохкамернае сэрца; цеплакроўнасць; *бяз'ядзерныя эрытрацыты;* альвеалярныя лёгкія; ёсць дыяфрагма; скура мае валасяное покрыва, змяшчае потавыя і сальныя залозы; дыферэнцыраваныя зубы; ёсць вушная ракавіна; у сярэднім вуху тры слыхавыя костачкі і інш. |
Падклас |
Наяўнасць маткі (унутрывантробнае выношванне); харчаванне зародка праз плацэнту і інш. |
Атрад |
Верхнія канечнасці пяціпальцыя, хапальнага тыпу, вялікі палец супрацьпастаўлены чатыром астатнім; *дэрматагліфічныя ўзоры на пальцах, далонях і падэшвах ступняў;* наяўнасць пазногцяў (а не кіпцюроў); добра развітыя ключыцы дазваляюць здзяйсняць разнастайныя і складаныя рухі верхніх канечнасцей; *поўнае раздзяленне прамянёвай і локцевай касцей забяспечвае магчымасць вярчэння кісці; *адна змена зубоў (малочных на пастаянныя) у антагенезе;* бінакулярны зрок і інш. |
*Надсям'я Чалавекападобныя |
Адсутнасць хваста; рэдкае валасяное покрыва; плоскія пазногці; вялікая колькасць баразён і звілін у кары вялікіх паўшар'яў; чатыры групы крыві і інш.* |
Сямейства Гамініды |