Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 45. Асноўныя палажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі. Папуляцыя — элементарная адзінка эвалюцыі. Перадумовы эвалюцыі

Паводле сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі (СТЭ) элементарнай адзінкай эвалюцыйнага працэсу з’яўляецца папуляцыя. Перад­умовы эвалюцыі — гэта мутацыйная і камбінатыўная зменлівасць, паток і дрэйф генаў, папуляцыйныя хвалі і ізаляцыя. Усе фактары, за выключэннем ізаляцыі, абумоўліваюць змяненне генафонду папуляцыі, служаць пастаўшчыкамі эвалюцыйнага матэрыялу для натуральнага адбору. Ізаляцыя замацоўвае генетычныя адрозненні паміж папуляцыямі, чым спрыяе дывергенцыі ў межах віду і наступнаму відаўтварэнню.