§ 15. Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у сярэдзіне ХІІІ ст. — першай палове ХVI ст.
3. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
Паступова ў Вялікім Княстве Літоўскім складвалася прыгоннае права — асабістая залежнасць сялян ад феадалаў.
Поўнай уласнасцю феадала з’яўлялася «чэлядзь нявольная», якая не вяла сваёй гаспадаркі і жыла ў яго маёнтку. Асноўная частка сялян да аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста падзялялася на людзей «пахожых» і «непахожых». «Пахожыя» (большасць сялян) мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога, іх нельга было перадаць у спадчыну. «Непахожыя» былі пазбаўлены такога права і лічыліся прыгоннымі.
Пачатак афармленню прыгоннага права паклаў прывілей Казіміра Ягайлавіча
Статут ВКЛ
Статут ВКЛ
Такім чынам, у канцы ХVІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім канчаткова аформілася прыгоннае права. Сялян можна было прадаваць, абменьваць, аддаваць у заклад. Пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн, праязджаючы праз тэрыторыю ВКЛ у Маскоўскую дзяржаву, адзначаў: «Народ … прыгнечаны цяжкім рабствам. Таму што любы, хто валодае ўладай, можа зайсці ў жытло селяніна і … без пагрозы пакарання зрабіць усё, што пажадае … нават жорстка пабіць селяніна».