§ 20. Праходжанне святла праз аптычныя элементы
Пытаннi да параграфу
1. Намалюйце ход светлавога праменя ў плоскапаралельнай пласцінцы.
2. Пры якім вугле падзення прамень святла, праходзячы праз плоскапаралельную пласцінку, не зрушваецца
3. Намалюйце ход светлавога праменя ў трохграневай прызме.
4. Як паводзіць сябе светлавы пучок пры праходжанні праз шкляную прызму?
5. Пры якіх умовах прамень, што ідзе паралельна аснове раўнабедранай прызмы, пры падзенні на яе бакавую грань не зменіць свайго напрамку?
6. Ці застанецца паралельным пучок монахраматычнага святла, праходзячы праз трохграневую прызму, калі ён быў паралельным пры падзенні на праламляльную грань прызмы?