Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 1. Вагальны рух. Гарманічныя ваганні

Практыкаванне 1

1. Зыходзячы з асцылаграмы вагальнага працэсу, паказанага на малюнку 11, вызначыце амплітуду А, перыяд Т і частату  дадзеных ваганняў.


2. У чым заключаюцца адрозненні паказаных на малюнку 12 трох вагальных працэсаў?

3.  Вызначыце шлях, пройдзены матэрыяльным пунктам, які вагаецца з частатой  = 500 Гц, за прамежак часу Δt  = 1,5 c, калі амплітуда ваганняў A = 5,0 мм.

4. Матэрыяльны пункт за прамежак часу Δt  = 1,0 мін выканаў N = 180 ваганняў. Вызначыце перыяд T, частату  і цыклічную частату  ваганняў

5. Цела вагаецца з амплітудай A = 20 см і перыядам Т = 1,0 с. Запішыце кінематычны закон яго руху, калі ў пачатковы момант часу t = 0 c адхіленне маятніка максімальнае. Пабудуйце графік залежнасці x(t).

6. Вымераўшы пульс, вызначыце частату  ваганняў (біцця) сэрца ў сябе, а таксама ў родных, напрыклад у бацькі, маці, брата, сястры, дзядулі, бабулі. Праверце, ці адпавядае яна норме (гл. табл. 2).

Табліца 2. Нормы пульсу па ўзростах

Узрост (гады)

Дапушчальныя значэнні колькасці ўдараў за мінуту

4—6

86—126

6—8

70—118

8—10

68—108
10—12

60—100

12—15

55—95
15—50

60—80

50—60

64—84

60—80

69—89