Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення

Практыкаванне 366-1

Сетыкет, нетыкет (англ. net — сеціва, сетка і франц. etiquette —звод правіл) — правілы паводзін, зносін у сеціве, традыцыі і культура інтэрнэт-супольнасці. Прачытайце правілы сеткавага этыкету. Ці заўсёды вы іх захоўваеце? Якія з іх вы лічыце найбольш істотнымі, значнымі? Дапішыце да сфармуляваных правіл тыя, якімі вы карыстаецеся пры зносінах у інтэрнэце.

Базавыя правілы сеткавага этыкету

  1. Будзьце ветлівымі,  нават калі  зносіны адбываюцца не ў рэальным часе. У любым выпадку вы кантактуеце з людзьмі, якія проста знаходзяцца па другі бок манітора.
  2. Не забывайцеся пра абавязковыя формулы прывітання, развітання, звароту, выказвання ўдзячнасці і інш.
  3. Пазбягайце пустаслоўя і старайцеся не траціць часу субяседніка марнал.
  4. Вычытвайце і рэдагуйце свае паведамленні і электронныя лісты перад тым, як адправіць, не перасылайце субяседніку непісьменны тэкст.
  5. Не апускайцеся да зневажальных выразаў. Ветлівасць дарэчная нават тады, калі ваш апанент аказваецца яўным хамам. Ваша права — спыніць перапіску, не адказваць на хамства.
  6. Не адмаўляйцеся дапамагчы (безумоўна, калі ў вас не просяць пераслаць грошы на незнаёмы нумар) парадай, адправіць спасылку на патрэбны рэсурс, адказаць на пытанне, даць кансультацыю.
  7. Не варта назойліва павучаць субяседніка.
  8. Не паведамляйце лішнюю інфармацыю пра сябе, свае асабістыя звесткі незнаёмым: дамашні адрас, дадзеныя пашпарта, адрас і пароль электроннай пошты і г. д.
  9. Не «раскрывайце душу» завочнаму субяседніку, не пакідайце посты і каментарыі пад чужым іменем.
  10. Не абмяркоўвайце ў сеціве асабістыя праблемы і фінансавыя моманты (З газеты).

Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.
Растлумачце знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Запішыце
сінонімы да фразеалагізма, ужытага ў тэксце.