§ 33–3. Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс часціц. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы
Практыкаванне 4
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, асноўную думку, стыль.
Узоры жыцця
Ці выжыве чалавецтва? Ці ўдасца людзям пазбегнуць глабальнай катастрофы? Даследчыкі не знаходзяць сімвалаў смерці ў беларускіх арнаментах. У іх чытаецца зашыфраваная аповесць пра жыццё беларусаў, іх працу, шчасце і няўдачы, надзеі, мары.
Вось напрыклад возьмем фігуру Сонца: чырвоны ромб ад якога (у/ва)ўсе бакі накіраваны роўныя лініі – прамяні. Калі(ж) памяняць іх кірунак (апусціць лініі ўнутр ромба) то атрымаецца новы сімвал – Зямлі-Матухны. А калі дадаць да яго маленькае Сонца то нараджаецца новы знак (з/са)значэннем: абуджэнне прыроды вясной. Здавалася(б) цалкам зразумелы і нават некалькі прымітыўны сімвал. Але(ж)калі ўдумацца і прыгледзецца то пачынаеш адчуваць глыбокі сэнс яднання гармоніі прыроды. А цяпер дададзім да гэтага знака яшчэ па адным маленькім ромбе ў кожны кут фігуры атрымаецца ўжо новы элемент арнаменту Жыццё (Паводле А. Гюнгер).
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ставячы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Зрабіце марфалагічны разбор пытальнай, указальнай і формаўтваральнай часціц.
Карыстаючыся даведачнай літаратурай ці інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне «Сімволіка ўзораў беларускага арнаменту».