§ 33–3. Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс часціц. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы
Практыкаванне 3
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Падбярыце назву. Вызначце часціцы, іх разрад і ролю ў тэксце.
Боршч на Украіне лічыцца культавай нацыянальнай стравай, але, як і суп з капусты (па-руску щи, а па-нашаму проста капуста або капуснік), гэта агульнаславянская з’ява. Такая ж «беларуская» і грэчка. Яе амаль не спажываюць на захадзе Еўропы.сн А ў нас яна вядомая яшчэ з часоў Полацкага княства, калі трапіла сюды з Візантыі, ад грэкаў – таму і такая назва. Усе, напэўна, памятаюць пра хрэстаматыйныя Бядулевы «пяць лыжак заціркі». Чамусьці традыцыйна лічыцца, што зацірка – тыповая страва беднага беларускага стала. Але яна можа быць таксама і багатай, і сытнай, і наогул яе больш шануюць у Венгрыі, чым у нашых краях. Там яна называецца «тархоня», з’яўляецца візітоўкай нацыянальнай венгерскай кухні і як паўфабрыкат нават прадаецца ў гіпермаркетах (Паводле І. Клімковіч).
Растлумачце напісанне часціцы ў выдзеленым сказе.
Раскрыйце значэнні слоў культавы, паўфабрыкат.