Раман «Пошукі будучыні»
Пытанні
1. Чым творчасць Кузьмы Чорнага вылучаецца з агульнай літаратурнай плыні? | |
2. Лёсы якіх пакаленняў выяўлены ў творы? Што адрознівае і што аб’ядноўвае прадстаўнікоў гэтых пакаленняў? |
|
3. Як вы разумееце сэнс назвы рамана? | |
4. Вызначце ідэю «Пошукаў будучыні». Прасачыце, якім чынам яна развіваецца ў мастацкім тэксце. |
|
5. Даведайцеся ў сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль, якую будучыню яны жадалі сваім дзецям. Ці спраўдзіліся іх надзеі? Напішыце невялікае эсэ на тэму «Глядзець у будучыню». |
|
6. Узгадайце верш Максіма Танка «Шчасце». Каму з персанажаў рамана Кузьмы Чорнага найбольш адпавядае канцэпцыя шчасця, выказаная ў вершы? |
|
7. Якія гістарычныя падзеі адабралі дзяцінства ў Волечкі і Кастуся, Тамаша і Лізы? | |
8. Што зблізіла Волечку і Кастуся? Як і з дапамогай якіх прыёмаў, мастацкіх сродкаў Кузьма Чорны апісвае іх пачуцці і адносіны? |
|
9. Уявіце, што Сымон Ракуцька і яго сваякі вялі б сямейны летапіс. Якія падзеі там былі б адлюстраваны? Які перыяд гісторыі ён ахапіў бы? |
|
10. Падумайце, як мог бы скласціся далей лёс Лізы Лукашэвіч. | |
11. Што, на вашу думку, сімвалізуе таполя на Вялікім скрыжаванні? Успомніце іншыя сімвалічныя вобразы дрэў у беларускай лірыцы і прозе. |
|
12. Дайце характарыстыку вобразу Нявады (знешні воблік, характар, учынкі, мова героя, адносіны аўтара і іншых дзейных асоб). | |
13. Намалюйце кластар «Героі рамана “Пошукі будучыні”», пракаментуйце адлюстраваныя сувязі паміж персанажамі. Каго вы лічыце галоўным героем, каго — другаснымі? Чаму? |
|
14. Якой Кузьма Чорны паказвае Другую сусветную вайну ў рамане «Пошукі будучыні»? Праілюструйце адказ цытатамі з твора. |
|
15. Параўнайце вобразы Нявады і Густава Шрэдэра. Каштоўнасці якога героя падзяляе аўтар? З якой мэтай ён уводзіць героя-антыпода? |
|
16. Якую ролю ў творы мае партрэтная характарыстыка персанажаў? | |
17. Знайдзіце апісанне жонкі Сымона ў той час, калі яна знаходзілася ў канцлагеры, разгледзьце фотаздымак «Жаночы канцлагер Равенсбрук». Наколькі псіхалагічна дакладна аўтар апісаў палонную, яе стан? Якія мастацкія сродкі дапамаглі пісьменніку ў гэтым? |
|
18. Якія вобразы-сімвалы вы можаце назваць у рамане? Што яны сімвалізуюць? |
|
*19. Адшукайце ў тэксце мастацкія дэталі. На што яны ўказваюць? Растлумачце, што змянілася па сэнсе пры замене слоў у сказе «Тут пад’ехала фурманка, і фельчар пакінуў хату» на словы «Тут пад’ехала фурманка, і хата апусцела». |
|
20. Чаму Кузьму Чорнага называюць пісьменнікам-псіхолагам? | |
21. Разгледзьце дызайн вокладкі рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні». Якія колеры пераважаюць у ёй? Якія выявы, эмоцыі? Наколькі ваша ўражанне ад рамана супадае з ілюстрацыяй мастака? Апішыце ілюстрацыю, якая супадала б з вашымі адчуваннямі. |
|
22. Уявіце сябе блогерам. Прапануйце пост пра раман «Пошукі будучыні», каб зацікавіць падпісчыкаў. |
|
23. Стварыце буктрэйлер да кнігі «Пошукі будучыні». |