Печатать эту главуПечатать эту главу

Пятрусь Броўка

Пытанні

1. Назавіце асноўныя тэмы творчасці Петруся Броўкі.
Ці абмяжоўваецца аўтар тэмай гераічнага змагання з ворагам?
2. Успомніце яго вершы «Кропля» і «Пахне чабор».
Звярніце ўвагу на адлюстраванне ў іх пейзажных малюнкаў.
Чаму споведзь пра першае каханне падаецца аўтарам праз сувязь з прыродай?
3. Прыгадайце вершы паэта, у якіх выяўляюцца яго патрыятычныя пачуцці («Калі ласка!», «Зямля Беларусі»).
Як раскрываецца ў творах характар лірычнага героя, што яго непакоіць?
4. Чаму родная зямля і матчына мова — найвялікшы духоўны скарб для кожнага?
Адказ падмацуйце цытатамі з твораў Петруся Броўкі.
5. Прааналізуйце верш Петруся Броўкі «Спатканне» згодна з алгарытмам аналізу паэтычнага твора.
6. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зноў зацвіла вясна».
Вызначце дэталі, якія ўказваюць на дакладны час, адлюстраваны ў творы.
Якімі сродкамі аўтар перадаў асноўную думку, агульны настрой?
Якія літаратурныя тэксты маюць ідэю, блізкую да твора выяўленчага мастацтва?
Пацвердзіце цытатамі-прыкладамі.
7. Уявіце, што вам неабходна да Дня Перамогі зрабіць відэаролік з радкамі паэмы Петруся Броўкі «Беларусь».
Які сцэнарый вы прапануеце?