Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 31. Сістэмы аўтаматызаванага праектавання для стварэння 2D-чарцяжоў і 3D-мадэліравання

Графічная работа № 7. Контур дэталі

Выканайце чарцёж контуру дэталі ў адпаведнасці з паказанай паслядоўнасцю работы ў праграме AutoCAD. Нанясіце памеры.

Парадак выкнання работы (прыклад выканання ў  праграме AutoCAD)

Стварыце дакумент на аснове шаблону фармату А4 камандай «Создать» стандартнай панэлі інструментаў.

  1. Захавайце работу пад назвай «Чарцёж» у папку сваёй групы.

  2. Праверце настройкі праграмы AutoCAD:

  • уключыце на радку стану рэжымы «Полярное отслеживание», «Объектная привязка», «Объектное отслеживание»;
  • уключыце аўтаматычныя настройкі рэжыму «Объектная привязка»: Конточка, Узел, Пересечение, Нормаль, Касательная;
  • адлюструйце панэлі інструментаў: Стандартная, Слои, Свойства, Рисование, Редактирование.
  • для выканання задання неабходна змяніць стыль пункта. З выпадаючага меню «Формат» выберыце «Отображение точек», дзе вызначыце новую форму пункта.

3.Аналіз геаметрычных пабудоў, неабходных для пабудовы чарцяжа.

Адлюстраванне паслядоўнасці выканання Парадак пабудовы

 

1. Пабудовы з’яюляюцца ў слоі «Осевой», выбраць які можна ў раскрывальным спісе панэлі інструментаў «Слои»:

1.1 Камандай  «Отрезок» пабудуйце вертыкальную лінію (рыс. а):

  Каманда: _line Першы пункт:

  Заўвага: курсорам пакажыце адвольна пункт у верхняй частцы    фармату.

  Наступны пункт або [отменить]: 

  Заўвага: выканайце пабудовы хуткім уводам каардынат. Для        гэтага курсорам пакажыце напрамак, а з клавіятуры ўвядзіце        значэнне. Напрыклад, для пабудовы вертвкальнай восі               перамясціце курсор уніз і увядзіце з клавіятуры даўжыню   вертыкальнай восі, напрыклад 150.

1.2 Камандай  «Отрезок» пабудуйце гарызантальную лінію (рыс. б) Заўвага: даўжыню гарызантальнай восі вазьміце 50.

1.3 Для выканання гарызантальнай лініі, якой не хапае, адносна пабудаванай раней выкарыстайце каманду  «Смещение» (рис. в):

   Каманда: _offset

   Пакажыце адлегласць зрушвання або [Через/Удалить/Слой]     <Через>: 81. 

  Заўвага: увядзіце з клавіятуры адлегласць.

  Выберыце аб’ект для зрушвання або [Выход/Отменить] <Выход>:

  Заўвага: курсорам пакажыце гарызантальную лінію.

  Пакажыце лінію, якая вызначае бок зрушвання, або [Выход/       Несколько/Отменить] <Выход>:

  Заўвага: курсорам пакажыце пункт, ніжэшы за аб’ект зрушвання.

  1.4. Рэдагаванне пабудоў «ручкамі». Пасля вылучэння на аб’екце     з’явяцца сінія квадрацікі — «ручкі». Устанавіце курсор на крайняй     «ручцы» і пстрыкніце мышшу, «ручка» зменіць колер, стане чырвонай, актыўнай.

 

Перамясціце курсор на неабходную адлегласць.

2. Выкананне контуру, які вызначае характар дэталі. Пабудовы выконваюцца ў слоі «Основной» аналагічна выкананню восевых ліній.

2.1 Камандай  «Круг» 2. пабудуйце акружнасці:
Каманда: circle Цэнтр круга або [3Т/2Т/ККР (кас кас радиус)]:
Заўвага: курсорам пакажыце пункт на перасячэнні восевых ліній Радыус круга або [Диаметр] <>:

Заўвага: увядзіце з клавіятуры значэнне радыуса.

  2.2 Камандай  «Отрезок»  выканайце пабудовы контуру,
  выкарыстоўваючы хуткі ўвод кардынат.

  Заўвага: для пабудовы аб’ектаў на зададзенай адлегласці. 

 

   3. Раўнамернае размяшчэнне элементаў па акружнасці. Пабудовы     выконваюцца ў слоі «Рабочий»:

   3.1. Выберыце з выпадаючага меню каманду «Рисование» →     «Точка» → «Поделить»;

  Каманда: _divide

  Выберыце аб’ект для дзялення:

  Заўвага: пакажыце акружнасць, на якой змяшчаюцца элементы, што паўтараюцца.

  Колькасць сегментаў або [Блок]: 3

  Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць  элементаў, якія паўтараюцца.

   3.2 Камандай  «Круг» пабудуйце акружнасць, якая     паўтараецца;

3.3 Выканайце копіі камандай  «Копировать»;

Каманда: _copy

  Выберыце аб’екты: 

  Заўвага: пакажыце акружнасць, якая паўтараецца.

  Базавы пункт або [Перемещение/реЖим] <Перемещение>:

  Заўвага: пакажыце цэнтр акружнасці.

  Другі пункт або [Массив] <использовать для перемещения первую точку>:

  Заўвага:  пакажыце пункты, якімя падзялілі акружнасць на роўныя часткі).

  *Дадзены этап работы можна выканаць камандай «Массив».

 

  4. Пабудова спалучэння:

  4.1. Спалучэнне прамых выконваецца аўтаматычна камандай  «Сопряжение»:

  Команда: _fillet

  Выберыце першы аб’ект або [отменить/полилиния/радиус/обрезка/      Несколько]: Д.

  Заўвага: выберыце ключ «радыус» з кантэкставага меню,       выкліканага правай клавішай мышы, або гарачай клавішай «Д»   з клавіятуры.

  Радыус спалучэння <0>: 

  Заўвага: ўвядзіце з клавіятуры значэнне, напрыклад 12.

  Выберыце першы аб’ект або [оТменить/полИлиния/раДиус/оБрезка/    Несколько]:

  Заўвага: пакажыце курсорам першую прамую, якая   спалучаецца.

  Выберыце другі аб’ект або націсніце клавішу Shift пры выбары, каб    стварыць вугал, або [Радиус]:

  Заўвага: пакажыце курсорам другую прамую, якая спалучаецца.

4.2 Спалучэнне прамой з акружнасцю выконваецца таксама аўтаматычна камандай  «Сопряжение».

4.3 Знешняе спалучэнне акружнасцей таксама выконваецца аўтаматычна камандой  «Сопряжение». Пабудова ўнутранага спалучэння акружнасцей выконваецца:

4.4 Пабудовай акружнасці камандай  «Круг» па 2 пунктах дотыку, радыусе.

  Каманда: circle Цэнтр круга або [3Т/2Т/ККР (кас кас радиус)]:

  Заўвага: выберыце ключ «ККР(кас кас радиус)» з кантэкставага    меню, выкліканага правай клавішай мышы.

  Пакажыце на аб’екце пункт, які задае першую датычную:

  Заўвага: пакажыце датычную на першай акружнасці:

  Пакажыце на аб'екте пункт, які задае другую датычную:

  Заўвага: пакажыце датычную на другой акружнасці:

  Радыус круга <>: 

  Заўвага: увядзіце з клавіятуры значэнне радыуса, напрыклад     117.

   4.5 Абрэзка часткі акружнасці камандай  «Обрезать».

  Каманда: trim

  Выберыце рэжучыя канты ...

  Выберыце аб’екты або <выбрать все>: 

  Заўвага: Выберыце акружнасці, якія спалучаюцца:

  Выберыце аб’екты:

  Выберыце аб’ект, які абразаецца (+Shift — падаўжаецца) або     [Линия/Секрамка/Проекция/Кромка/удалить/Отменить]:

  Заўвага: Выберыце частку акружнасці, якую трэба выдаліць.

  5. Нанясенне памераў:

5.1. Нанясіце лінейныя памеры. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду  «Линейный»:

  Каманда: _dimlinear

  Пачатак першай вынасной лініі або:

  Заўвага: Курсорам пакажыце месца першай вынасной лініі.

  Пачатак другой вынасной лініі:

  Заўвага: Курсорам пакажыце месца другой вынасной лініі.

  Становішча размернай лініі або

  [Мтекст/Текст/Угол/Горизонтальный/Вертикальный/Повернутый]:

  Заўвага: Курсорам пакажыце месца размернага тэксту.

5.2. Нанясіце памеры на акружнасцях. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду  «Диаметр»:

  Каманда: _dimdiameter

  Выберыце дугу або круг:

  Становішча размернай лініі або [Мтекст/Текст/Угол]:

  Заўвага: Разгледзім нанясенне памеру 3 адт. ∅10.

  Для ўнясення тэксту пры нанясенні памеру ў другім запыце     неабходна выбраць ключ Мтекст. Адкрыецца ўбудаваны рэдактар:

Кнопка  дае  магчымасць уставіць сімвал у тэкст. Пасля завяршэння набору націсніце .

5.3. Нанясіце памеры на дугах. З выпадаючага меню «Размеры» выберыце каманду  «Радиус».

  Каманда: _dimradius
  Выберыце дугу або круг:
  Размерны тэкст = 12
  Становішча размернай лініі або [Мтекст/Текст/Угол]:

* Мадэліраванне на аснове чарцяжа контуру дэталі.

Далей кампаноўка і афармленне чарцяжа выконваецца ў прасторы Ліста. Ствараюцца відавыя вокны, праз якія аб’ект і яго фрагменты адлюстроўваюцца з рознымі параметрамі. 

6. Арганізацыя рабочай прасторы ў прасторы «Модель».

6.1. Адлюстраванне відавых экранаў у рэжыме «Модель». З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Видовые экраны» → «2ВЭкрана»:

Каманда: _vports

Задайце параметр [Сохранить/Восстановить/Удалить/соЕдинить/Один/?/2/3/4/Переключить/Режим] <>: 

Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць відавых вокнаў, напрыклад 2.

Размяшчэнне ў канфігурацыі [Горизонтально/Вертикально] <Вертикально>: В.

Заўвага: выберыце ключ «Вертикально» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішай мышы або гарачай клавішай «В» з клавіятуры.

Экран падзеліцца на дзве часткі па вертыкалі.

6.2. Для адлюстравання трохвымернай прасторы ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «3D виды»→«ЮЗ изометрия».

6.3. Для таніравання мадэлі ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Визуальные стили»→«Оттенки серого».

  7. Пераўтварэнне контуру дэталі ў аб’ёмнае цела:

  7.1. Утварэнне замкнутых абласцей:

  7.2. Выканайце копіі контуру камандай «Копировать»;

  Заўвага: У дадзеным прыкладзе створана 3 копіі.

  7.3. Пераўтварыце копіі, выкарыстоўваючы вядомыя каманды    рэдагавання, і атрымайце неабходны вынік:

  Заўвага: У дадзеным прыкладзе створана 3 фігуры па     адрозніванні параметра вышыні.

  7.4. Пасля стварэння фігур стварыце замкнуты контур       камандай«Область».

  Каманда: _region

  Выберыце аб’екты:

  Заўвага: Выберыце аб’екты фігуры.

  7.5. Вызначэнне вышыні выціскання:

7.6 Задайце вышыню створаных абласцей. З выпадаючага меню «Рисование» выберыце «Моделирование»→ « Выдавить»

  Каманда: _extrude

  Выберыце аб’екты для выціскання або [РEжим]:

  Заўвага: Выберыце створаную ў п. 10.1.3 вобласць.

  Вышыня выціскання або [Направление/Траектория/Угол     конусности/Выражение] <0>:

  Заўвага: увядзіце з клавіятуры значэнне вышыні, напрыклад     15.

  7.7. Задайце вышыню для цыліндрычных паверхняў дэталі. 

  7.8. Сабярыце аб’емныя фігуры.

  7.9. Выканайце копію контуру камандай  «Копировать»;

  7.10 Камандай  «Переместить» перамясціце элементы ў адзіную дэталь

  7.11. Рэдагаванне цел:

  7.11.1. З выпадаючага меню «Редактирование» выберыце     «Редактирование тела»   «Объединение»

  Каманда: _union

  Выберыце аб’екты: 

  Заўвага: Выберыце аб’екты.

7.11.2 З выпадаючага меню «Редактирование» выберыце «Редактирование тела» →  «Вычитание».

  Каманда: _subtract 

  Выберыце аб’екты: 

  Заўвага: Выберыце аб’яднаныя аб’екты.

  Выберыце аб’екты:

  Заўвага: Выберыце аб’екты для аднімання.

 

8. Кампаноўка чарцяжа ў рабочай прасторы «Лист»:

8.1. Пакажыце ў ніжняй частцы рабочай зоны закладку «Лист»

8.2. Выдаліце відавое акно па змоўчанні;

8.3. Стварыце з выпадаючага меню «Вид» выберыце «Видовые экраны»→ «2ВЭкрана»:

Каманда: _vports

Задайце параметр [Сохранить/Восстановить/Удалить/соЕдинить/Один/?/2/3/4/Переключить/Режим] <>: 

Заўвага: увядзіце з клавіятуры колькасць відавых вокнаў, напрыклад 2.

Размяшчэнне ў канфігурацыі [Горизонтально/Вертикально] <Вертикально>: В.

Заўвага: выберыце ключ «Вертикально» з кантэкставага меню, выкліканага правай клавішей мышы або гарачай клавішай «В» з клавіятуры.

Экран падзеліцца на дзве часткі па вертыкалі.

8.4. Для адлюстраваня трёхвымернай прасторы устанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «3D виды»→«ЮЗ изометрия».

8.5. Для таніравання мадэлі ўстанавіце курсор у экране справа. З выпадаючага меню «Вид» выберыце «Визуальные стили»→«Оттенки серого».

 

Прыклад выканання графічнай работы.