Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 24. Паняцце пра сячэнне. Выкананне і абазначэнне сячэнняў

Абазначэнне сячэнняў.

Становішча сякучай плоскасці на чарцяжы паказваюць лініяй сячэння. Для гэтага ўжываюць разамкнутую лінію ў выглядзе двух штрыхоў. Напрамак, у якім трэба глядзець на ўяўную сякучую плоскасць, паказваюць стрэлкамі.
Сячэнне па пабудове і размяшчэнні павінна адпавядаць напрамку, паказанаму стрэлкамі.

Правілы абазначэння сячэнняў аналагічныя правілам абазначэння разрэзаў. Выкарыстоўваючы гэту інфармацыю, растлумачце, якім чынам абазначыць вынесенае сячэнне

Калі фігура сячэння сіметрычная, то вынесенае сячэнне можа размяшчацца на прадаўжэнні лініі сячэння, якую паказваюць штрыхпункцірнай лініяй. Стрэлкамі і літарамі такое сячэнне не абазначаюць (гл. рыс. 78, б, в). Калі сякучая плоскасць праходзіць праз вось паверхні вярчэння, якая абмяжоўвае адтуліну ці паглыбленне, то на фігуры сячэння контур адтуліны ці паглыблення ў сячэнні паказваюць цалкам (рыс. 81)


Для несіметрычных сячэнняў, размешчаных у разрыве выгляду (рыс. 82, а) ці накладзеных (рыс. 82, б), лінію сячэння паказваюць з дапамогай разамкнутай прамой са стрэлкамі, але без літарных яе абазначэнняў.

.

На фігуры сячэння, як і на іншых відарысах на чарцяжы, у выпадку неабходнасці наносяць памеры.