Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 19.3. Пабудова чарцяжоў прадметаў са зрэзамі і выразамі

Пабудова чарцяжоў прадметаў са зрэзамі і выразамі

Дэталі ўяўляюць сабой камбінацыі перасякальных геаметрычных цел, абмежаваных плоскасцямі і крывымі паверхнямі. Геаметрычныя целы могуць быць суцэльнымі і полымі, з адтулінамі, выемкамі і г. д. У практыцы сустракаецца шмат дэталей і іншых прадметаў, геаметрычная форма якіх зменена з дапамогай розных выразаў (рыс. 56.10). Каб выканаць ці прачытаць чарцёж такога прадмета, трэба ўявііць яго першапачатковую форму і форму выразу.

Зрэз — вынік сячэння паверхні цела вярчэння або шматгранніка якой-небудзь плоскасцю.
Выраз — вынік сячэння паверхні цела вярчэння ці шматгранніка дзвюма і больш плоскасцямі.

Разгледзім некаторыя прыклады выканання зрэзаў і выразаў у геаметрычных целах.

Зрэзы і выразы ў прамой тохвугольнай прызме.

Зададзены франтальная і гарызантальная праекцыя геаметрычнага цела са зрэзам і выразам, выкананымі плоскасцямі, перпендыкулярнымі франтальнай плоскасці (V).
1. Абазначаюць на выглядзе спераду пункты перасячэння плоскасцей зрэзаў з кантамі (пункты 1(1") і 4(4")), гранямі (пункт 3(3")) і асновай (пункты 5(5"), 2(2")) прызмы: Франтальная праекцыя лініі выразу абазначана праекцыямі пунктаў 1″, 2″, 3″, а зрэзу — праекцыямі пунктаў 4″, 5″. 
2. Дабудоўваюць гарызантальную праекцыю прызмы са зрезам а выразам, пабудаваўшы праекцыі абазначаных пунктаў, і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў.
3. Будуюць выгляд злева дадзенага геаметрычнага цела (без зрэзаў).
4. Будуюць профільную праекцыю прызмы, пабудаваўшы праекцыі плоскасцей зрэзаў па профільных праекцыях абазначаных пунктаў. Затым выразаную частку выдаляюць і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў.

 

Як вы лічыце, у чым адрозненне зрэзу ад выразу?

Зрэзы і выразы ў цыліндры. 

Зададзены франтальная і гарызантальная праекцыя геаметрычнага цела са зрэзам і выразам, выкананымі плоскасцямі, перпендыкулярнымі франтальнай плоскасці праекцый (V). Зрэз нахіленай плоскасцю рассячэ цыліндр па эліпсе, абмежаваным прамой.
1. Абазначаюць на выглядзе спераду пункты перасячэння плоскасцей зрэзаў з утваральнымі (пунктамі 1(1"), 3(3") і 6(6"), воссю сіметрыі і асновай цыліндра (пункты 4(4") і 2(2")). Адзначаюць адвольны прамежкавы пункт 5(5″). 
2. Дабудоўваюць гарызантальную праекцыю цыліндра са зрэзам і выразам, пабудаваўшы праекцыі абазначаных пунктаў, і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў. 
3. Будуюць выгляд злева дадзенага геаметрычнага цела (без зрэзаў).
4. Будуюць профільную праекцыю цыліндра, пабудаваўшы праекцыі плоскасцей зрэзаў па профільным праекцыям абазначаных пунктаў. Атрыманыя праекцыі 4′′′, 5′′′, 6′′′ злучаюць плаўнай крывой. Затым выразаную частку выдаляюць і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў.

 

На рысунку дадзены дзве праекцыі дэталі і варыянты трэцяй праекцыі. Знайдзіце трэцюю праекцыю дэталі. Вызначыце асноўныя памылкі ў астатніх відарысах

Зрэзы і выразы на конусе.

Зададзены франтальная і гарызантальная праекцыя геаметрычнага цела са зрэзам і выразам, выкананымі плоскасцямі, перпендыкулярнымі франтальнай плоскасці праекцый (V). Плоскасць сячэння рассякае конус па эліпсе. 
1. Абазначаюць на выглядзе спераду пункта перасячэння плоскасцей зрэзаў з утваральнымі (пункты 5(5"), 1(1"), 7(7"), 4(4") і 6(6"), воссю сіметрыі (пунты 8(8") і 3(3"). Адзначаюць адвольна прамежкавы пункт 2(2″). Для пабудовы вяршынь выразу адзначаюць на франтальнай праекцыі пункта 1", 2", 3", 4", 5", для пабудовы вяршынь зрэзу — 6", 7", 8". 
2. Будуюць гарызантальную праекцыю конуса са зрэзам і выразам, пабудаваўшы праекцыі абазначаных пунктаў, і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў. Атрыманыя праекцыі пунктаў злучым плаўнай крывой.
3. Будуюць выгляд злева дадзенага геаметрычнага цела (без зрэзаў).
4. Будуюць профільную праекцыю конуса, пабудаваўшы праекцыі плоскасцей зрэзаў па профільных праекцыях абазначаных пунктаў. Атрыманыя праекцыі пунктаў злучаюць плаўнай крывой. Затым выразаную частку выдаляюць і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў.

 

Памятайце! Усе пункты належаць бакавой паверхні конуса, таму праецыруюцца ў акружнасці рознага радыуса на гарызантальнай плоскасці праекцый.

Вызначыце, якімі плоскасцямі выкананы выраз конуса.

Срезы и вырезы на пирамиде.

Зададзены франтальная і гарызантальная праекцыя геаметрычнага цела са зрэзам і выразам, выкананымі плоскасцямі, перпендыкулярнымі франтальнай плоскасці праекцый (V).
1. Абазначаюць на выглядзе спераду пункта перасячэння плоскасцей зрэзаў з гранямі (пункты 2(2"), 3(3"), кантамі (пункты 5(5"), 1(1"), 4(4") і асновай піраміды (пункт 6(6"). Для пабудовы вяршынь выразу адзначаюць на франтальнай праекцыі пункты 1", 2", 3", 4", для пабудовы вяршынь зрэзу — 5", 6". 
2. Будуюць гарызантальную праекцыю піраміды са зрэзам і выразам, пабудаваўшы праекцыі абазначаных пунктаў, і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў. 

3. Будуюць выгляд злева ад дадзенага геаметрычнага цела (без зрэзаў).
4. Будуюць профільную праекцыю піраміды, пабудаваўшы праекцыі плоскасцей зрэзаў па профільных праекцыях абазначаных пунктаў. Затым выразаную частку выдаляюць і вызначаюць бачнасць плоскасцей зрэзаў.

Выкарыстоўваючы інфармацыю пра пабудову зрэзаў і выразаў на прызме, вызначыце паслядоўнасць выканання зрэзаў і выразаў на пірамідзе.

Зрэзы і выразы на сферы. Выраз выкананы дзвюма плоскасцямі. Плоскасць, паралельная гарызантальнай плоскасці, перасякае паверхню сферы па няпоўнай акружнасці; нахіленая плоскасць выразу рассякае сферу па няпоўнай гіпербале; нахіленая плоскасць зрэзу рассякае паверхню сферы па эліпсе. Усе пункты належаць бакавой паверхні сферы, таму праецыруюцца ў акружнасці рознага радыуса на гарызантальнай плоскасці праекцый.