Печатать эту главуПечатать эту главу

Міхась Зарэцкі

* Пытанні

1. З дапамогай інтэрнэт-крыніц зрабіце электронную фотагалерэю, прысвечаную жыццёваму шляху пісьменніка.
Пракаментуйце знойдзеныя вамі здымкі.
2. У якім з родаў літаратуры (эпас, лірыка, драма) засведчыў свой талент Міхась Зарэцкі?
3. Які літаратурны напрамак выбраў Міхась Зарэцкі і чаму?
4. У якіх празаічных жанрах пісаў аўтар?
*5. Пазнаёмцеся на сайце Белдзяржуніверсітэта з «Лістом трох» («Ліст А. Александровіча, А. Дудара i М. Зарэцкага ў газету “Савецкая Беларусь” аб адносінах у Белдзяржуніверсітэце да беларускіх пісьменнікаў, беларусізацыі i аб выхадзе з універсітэта»), апублікаваным у газеце «Савецкая Беларусь» 1 снежня 1928 года.
Што інкрымінуецца беларускім пісьменнікам акрамя таго, што «яны чыста апранаюцца, носяць гальштукі, каўнерыкі, капелюшы, акуляры, маюць на галаве валасы і ў кішэні насавыя хусцінкі»?
Знайдзіце ў інтэрнэце азначэнне слова «булінг».
Ці канчаткова знікла гэта з’ява ў сучасным маладзёжным асяроддзі?