* Раман «Запіскі Самсона Самасуя»
Пытанні
1. Якімі гістарычнымі прычынамі была абумоўлена папулярнасць сатырычнай літаратуры? | |
2. У чым розніца паміж сатырай Кандрата Крапівы і сатырай Андрэя Мрыя? Гэтыя віды сатыры ўзаемавыключаюць або ўзаемадапаўняюць адзін аднаго? |
|
![]() |
3. Якую ролю ў жыцці Андрэя Мрыя адыграў яго раман «Запіскі Самсона Самасуя»? |
4. Параўнайце камедыю Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» і раман Андрэя Мрыя. Ці выдзяляе Мрый групу станоўчых персанажаў? |
|
5. Якія непрымальныя з’явы галоўны герой Самсон Самасуй выдае за норму? | |
![]() |
6. Якія элементы антыўтопіі можна вылучыць у сатырычным раманe «Запіскі Самсона Самасуя»? Наколькі прымальны жанр антыўтопіі для напрамку сацыялістычнага рэалізму, у якім тады развівалася літаратура? |
7. Як апісваюцца персанажы пры першым упамінанні ў тэксце? На чым аўтар робіць акцэнт? |
|
![]() |
8. Знайдзіце ў інтэрнэце азначэнне паняцця «канцылярыт». Ці можна назваць стыль Самсона Самасуя гэтым тэрмінам? Дзе вы сустракаліся з праявамі канцылярыту? |
![]() |
9. Запішыце на дыктафон у парах выразнае чытанне дыялогу на выбар, захоўваючы асаблівасці голасу і інтанацыі персанажаў, але не называючы іх імёнаў. Прапануйце сябрам адгадаць літаратурных герояў. |
![]() |
10. Перакладзіце ўрывак з рамана на рускую мову. «Даю фактычную даведку. Дзьве каровы, конь, жаробка, свіння, здаецца, 4 ці 7 прадстаўніц курынага роду, хата з трыма вакешкамі, ды яшчэ рознае не стандартызаванае хаўбосце. Такім чынам, па эканамічнай адзнацы майго бацьку ніяк нельга залічыць да ганебнага стану кулакоў. А з пункту гледжання ідэялёгіі, дык ня ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філёзаф Торба, заблытана чалавечае жыццё, і няма ў ім строга акрэсленай намэнклятуры». Ці захоўваюцца ў перакладзе каларыт мовы твора, яго стыль? Як вы думаеце, чаму? |
11. Прааналізуйце раман Андрэя Мрыя згодна з алгарытмам аналізу празаічнага твора. |