Печатать эту главуПечатать эту главу

Камедыя «Хто смяецца апошнім»

Сцэнічнае жыццё камедыі

У 1951 годзе беларускае радыё арганізавала аўдыяспектакль па п’есе. Пасля прэм’еры 1939 года пастаноўка п’есы была адноўлена ў 1954 годзе Віктарам Галаўчынерам у Ташкенцкім рускім тэатры. Тады ж Уладзімірам Корш-Сабліным на студыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм «Хто смяецца апошнім», які стаў папулярным у перакладзе на рускую мову далёка за межамі Беларусі.

У 1960-я гады камедыя пастаўлена Браслаўскім народным тэатрам, у 2010-я — Мінскім абласным драматычным тэатрам і Тэатрам-студыяй кінаакцёра, Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа.

Пісьменнік застаецца аўтарытэтам у сатырычнай літаратуры і зараз. Ні да Крапівы, ні пасля беларуская літаратура не дасягнула такой сілы сатыры, як у яго творах.

Літаратурныя сувязі. Пачаткам сатырычнай літаратуры на тэрыторыі Беларусі можна назваць творы палітычнай сатыры XVII стагоддзя «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі».

Затым у беларускай літаратуры з’явіліся парадыйна-сатырычныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Камедыя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» працягнула гэтыя слаўныя традыцыі. Элементы сатыры заўважаюцца і ў камедыі Янкі Купалы «Паўлінка», і ў трагікамедыі «Тутэйшыя».

У жанры сатырычнай камедыі працавалі таксама Андрэй Макаёнак, Мікола Матукоўскі, Аляксей Дудараў.

У 1929 годзе быў напісаны сатырычны раман Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» — адзін з самых злабадзённых мастацкіх дакументаў эпохі.