* Паэзія Гіёма Апалінэра
Пытанні
1. Прааналізуйце верш «Мост Мірабо» згодна з алгарытмам аналізу паэтычнага твора на старонках 133—134). Што яго вылучае сярод твораў пра каханне, якія вы чыталі? |
|
![]() |
2. Карыстаючыся інтэрнэт-пошукам, знайдзіце сярод відэаролікаў і паслухайце твор «Мост Мірабо» ў выкананні аўтара. Прачытайце пераклады Эдзі Агняцвет на беларускую мову, Мікалая Лукаша — на ўкраінскую, Міхаіла Кудзінава — на рускую. Які з іх вам падаецца больш удалым паводле перадачы мелодыкі верша? |
![]() |
3. Калі валодаеце музычным інструментам, запішыце на тэлефон беларускамоўную кавер-версію1 раманса на верш «Мост Мірабо» паводле музыкі (на выбар) Юрыя Эдэльштэйна, Галіны і Барыса Вайханскіх, выканання Лео Ферэ (Léo Ferré) альбо Луізы Бэй (Louisa Bey). Абмяняйцеся запісам з сябрамі. |
![]() |
4. Намалюйце словамі карціну-трыпціх паводле верша «Цень»: апішыце, што вы адлюстравалі б на першым і другім планах, якія выкарысталі б колеры і матэрыялы для пісьма (алей, атрамант, акварэль, вугаль, пастэль). |
![]() |
5. Перачытайце раздзел пра лірыку Гіёма Апалінэра. З якой інтэрпрэтацыяй паэзіі аўтара вы згодны? З якой — не вельмі? Прапануйце ўласны погляд на творы паэта. |
_________________
1 Ка́вер-ве́рсія (у папулярнай музыцы) — новае выкананне існуючай песні.