§ 22. Навука
1. Ахарактарызуйце асаблівасці навуковага пазнання і яго прынцыповыя адрозненні ад пазнання звычнага.
2. Якім чынам выказванне старажытнагрэчаскага філосафа Арыстоцеля «Платон мне сябар, аднак ісціна даражэйшая» адлюстроўвае спецыфіку навуковага пазнання?
3. Прывядзіце прыклад прыкладных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук.
Выканайце міні-праект «Вобраз вучонага ў мастацкай культуры». Вызначце, якая праблема навукі раскрыта праз вобраз Пачвары Франкенштэйна — персанажа многіх кніжных і кінематаграфічных твораў.