§ 8. Дэмакратыя
1. Што з’яўляецца самым важным элементам дэмакратыі? Патлумачце свой адказ.
2. Запоўніце табліцу «Прынцыпы дэмакратычных выбараў».
3. Ахарактарызуйце палітычны статус асобы ў залежнасці ад сацыяльнай ролі, якую яна выконвае (выбаршчык, дэпутат).
4. Некаторыя палітыкі лічаць, што ў дзяржаве павінны існаваць больш строгія нормы выбарчага цэнзу, і прапануюць увесці не толькі ўзроставы, але і маёмасны, адукацыйны, гендарны, расавы, службовы, моўны і цэнз аселасці. Якія з іх носяць дыскрымінацыйны характар і з’яўляюцца несумяшчальнымі з сучаснымі дэмакратычнымі прынцыпамі выбарчага права? Аргументуйце сваю думку.
Выканайце міні-праект «Электронныя звароты і петыцыі як сродкі дэмакратыі». Знайдзіце і вывучыце інфармацыю аб электронных зваротах і петыцыях. Як працуюць з электроннымі зваротамі грамадзян сайты дзяржаўных органаў і сэрвісы для стварэння петыцый для вырашэння персанальных, лакальных, рэгіянальных праблем і агульнадзяржаўных пытанняў?