§ 7. Дзяржава ў палітычнай сістэме
Функцыі дзяржавы. Функцыі дзяржавы найбольш часта вызначаюць як асноўныя напрамкі яе дзейнасці.
Унутраныя функцыі дзяржавы вылучаюцца згодна са сферамі жыццядзейнасці грамадства, а знешнія характарызуюць асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржавы на міжнароднай арэне.
Хто вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы?