* Паэма «Сымон-музыка»
Пытанні
1. Раскажыце пра гісторыю напісання паэмы «Сымон-музыка». | |
2. Аднавіце біяграфію Сымона паводле тэксту. | |
3. Чым адметны вобраз галоўнага героя? Чаму на свеце хлопцу жывецца цяжка? Ці хацелі б вы вучыцца ў адным класе з Сымонам? Патлумачце свой адказ. |
|
4. Якую ролю ў жыцці галоўнага героя адыграў дзед Курыла? | |
5. Чаму Сымон сышоў ад жабрака? | |
6. Ці мог музы́ка здзейсніць у карчме свае мары, «шчасце талентам здабыць»? | |
7. Чаму, на вашу думку, княжацкі замак не стаў прыдатным месцам для творцы? | |
8. Ці можна назваць Сымона рамантычным героем? | |
9. Прасачыце, як му́зыка галоўнага героя ўплывае на людзей. Што гэта гаворыць пра сілу мастацтва? |
|
10. Раскажыце пра ўзаемаадносіны Ганны і Сымона. Чаму менавіта Сымон змог вылечыць дзяўчыну? |
|
11. Які ліст мог напісаць Сымон-музыка Ганне, калі знаходзіўся ў княжацкім замку? | |
12. Назавіце другарадных персанажаў паэмы. Сцісла ахарактарызуйце іх. |
|
13. Якія ўстаўныя элементы ўвёў Якуб Колас у твор? З якой мэтай? |
|
14. Вызначце ролю прыроды ў паэме. | |
15. Прывядзіце прыклады лірычных адступленняў. Якую функцыю яны выконваюць у тэксце? |
|
16. Абмяркуйце ў групах радок з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», які стаў афарызмам: «Думка ходзіць, дзе захоча». Выберыце яшчэ дзесяць ключавых цытат з паэмы «Сымон-музыка». Патлумачце свой выбар. |
|
17. Пазнаёмцеся з вокладкай кнігі «Сымон-музыка», ілюстрацыяй Мікалая Селешчука. Наколькі мастак змог візуальна перадаць вобраз Сымона, створаны Якубам Коласам? Якія мастацкія прыёмы дапамаглі яму ў гэтым? Якія ілюстрацыі да паэмы прапанавалі б вы? |
|
18. Параўнайце вобраз Сымона з вобразам Гусляра (Янка Купала, паэма «Курган»). У якіх яшчэ творах, прачытаных самастойна, вы сустракалі вобразы музы́кі (мастака)? |
|
19. Уявіце, што вы прафесійны даследчык беларускай літаратуры, які працуе з рукапісамі Якуба Коласа. Прачытайце аўтограф паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». Першую страфу прачытанай старонкі запішыце згодна з сучаснымі арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. |