Паэзія Максіма Багдановіча
Пытанні
1. Назавіце эмоцыі, адчуванні, якія пакінулі вершы Максіма Багдановіча. У якой ступені гэтыя перажыванні звязаны з тэкстам, а ў якой — з вашым жыццёвым вопытам? Ці можна сказаць, што паэзія абуджае пачуцці? |
|
2. Якія тэмы закранаў у паэзіі Максім Багдановіч? Як вы думаеце, чаму менавіта іх? |
|
3. Што азначае паняцце «паэзія “чыстае красы”»? Якія ў яе мэты — сацыяльныя або эстэтычныя? |
|
4. Раскажыце пра погляды Максіма Багдановіча на прызначэнне паэта ў грамадстве. | |
5. Ці падобныя паміж сабой лірычныя героі з вершаў паэта? Адказ падмацуйце прыкладамі. |
|
6. У чым, на ваш погляд, праяўляецца агульначалавечае і нацыянальнае ў творчасці Максіма Багдановіча? | |
7. У іншай рэдакцыі верша «Летапісец» паэт вядзе аповед не ад першай асобы. Паразважайце, чаму аўтар змяніў асобу лірычнага героя на «я». |
|
8. Верш «Мяжы» ўпершыню быў надрукаваны ў 1915 годзе ў газеце «Наша ніва». Даследчыкі творчасці Максіма Багдановіча сцвярджаюць, што апошнія 8 радкоў твора былі зняты царскай цэнзурай. Дагэтуль тэкстолагам не ўдалося аднавіць гэты ўрывак. Як вы думаеце, пра што напісаў паэт? |
|
9. Прыдумайце праект папулярызацыі творчасці Максіма Багдановіча сярод падлеткаў Беларусі. Якія творы паэта вы выбераце? Чаму? Спецыялістаў з якіх галін вы запросіце ў сваю каманду? Якіх спонсараў, інфармацыйных партнёраў падключыце? Якія анлайн-і афлайн пляцоўкі задзейнічаеце? У якой форме прапануеце аўдыторыі азнаёміцца са спадчынай вялікага паэта (электронныя гульні, квесты, рэклама, турыстычныя маршруты, аўкцыёны ведаў, інфармацыйныя базы, элементы дапоўненай рэальнасці)? Па якіх крытэрыях будзеце ацэньваць паспяховасць сваёй працы? |
|
10. Пазнаёмцеся з алгарытмам аналізу паэтычнага твора і прыкладам аналізу верша «Летапісец», змешчанымі пасля тэмы «Максім Багдановіч». Выканайце паводле ўзору аналіз верша «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...». |
|
11. Разгледзьце скульптуру Марка Антакольскага. Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, удакладніце, які летапісец увасоблены мастаком. Што вы ведаеце пра гэтага славянскага хранолага? |
|
12. Вывучыце на памяць верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...». |