Печатать эту главуПечатать эту главу

Трылогія «На ростанях»

Пытанні

1. Раскажыце пра гісторыю стварэння трылогіі «На ростанях».
2. Якія праблемы ўзнімаюцца ў аповесці «У палескай глушы»?
3. Якім вы ўяўляеце галоўнага героя аповесці?
У адказе выкарыстайце цытаты з твора.
4. Што чытаў Андрэй Лабановіч?
З кім сябраваў?
Як гэта яго характарызуе?
5. Андрэя Лабановіча асабліва хвалявала адно філасофскае пытанне.
Якое?
Ці згодны вы з меркаваннем героя па гэтым пытанні?
Як бы вы на яго адказалі?
6. Раскажыце пра гісторыю ўзаемаадносін Ядвісі і Лабановіча.
Ці кахалі яны адно аднаго?
7. Ці магла б Ядвіся перашкодзіць здзяйсненню мар Лабановіча?
8. Як паводзіў сябе Андрэй Лабановіч з іншымі дзяўчатамі?
Як гэта характарызуе героя?
9. Паразважайце, якім чынам праяўляе сябе Лабановіч як чалавек і як настаўнік.
Які чалавек, на вашу думку, можа стаць добрым настаўнікам?
Ці валодае Лабановіч такімі якасцямі?
10. Як здавалі экзамен вучні Андрэя Лабановіча?
Як паказваецца галоўны герой у параўнанні з калегамі?
11. Якой прадстаўлена інтэлігенцыя ў творы?
Якімі праблемамі яна жыве?
12. Як Андрэй Лабановіч ставіўся да культурнай спадчыны палешукоў, іх побыту, забабонаў?
13. Героі аповесці неаднаразова кажуць пра «глуш».
Што ўкладае ў гэта паняцце аўтар?
Паразважайце, наколькі небяспечная «глуш» для чалавека.
14. Якуб Колас падкрэсліваў аўтабіяграфічнасць вобраза Андрэя Лабановіча.
Наколькі апраўдана ставіць знак роўнасці паміж Якубам Коласам і Андрэем Лабановічам?
Разгледзьце палатно работы Якава Кругера.
Ці можа гэты партрэт служыць ілюстрацыяй да аповесці «У палескай глушы»?
Чаму?
15. Уявіце, што Андрэй Лабановіч завёў блог.
Якім падзеям, думкам, перажыванням былі б прысвечаны публікацыі ў ім?
Ад імя Андрэя Лабановіча напішыце з нагоды яго ад’езду з Цельшына невялікі пост, які раскрываў бы ўнутраны стан персанажа.
16. Даследуйце майстэрства Якуба Коласа як празаіка.
Знайдзіце ў творы прыклады:
   1) псіхалагізму;
   2) багацця мовы;
   3) мастацкай дэталізацыі.
17. Раскрыйце ролю апісанняў прыроды ў творы.

18. У друкарні падрыхтавалі праект вокладкі календара, прысвечанага творчасці Якуба Коласа.
Уявіце, што вы адказны за выпуск.
Ці дапусцілі б вы дадзеную вокладку да друку?
Знайдзіце памылкі і выпраўце іх (звяртайце ўвагу на фотаздымак, змест, арфаграфію, дарэчнасць ужывання знакаў прыпынку).