§ 1. Паняцце базы даных. Сістэма кіравання базамі даных (СКБД)
1.2. Прызначэнне сістэмы кіравання базамі даных
Сістэма кіравання базамі даных (СКБД) — праграмны комплекс, прызначаны для стварэння, рэдагавання і сумеснага выкарыстання баз даных. Паводле ступені лакалізацыі праграмных кампанентаў СКБД падзяляюць на: 1. Лакальныя — усе праграмы змяшчаюцца на адным камп’ютары. 2. Размеркаваныя — частка праграм змяшчаецца на серверы, іншая частка — на кліенцкіх камп’ютарах. (Разгледзьце прыклад 1.2.) Размеркаваныя СКБД дазваляюць вялікай колькасці карыстальнікаў працаваць з адной базай даных адначасова. Асноўныя дзеянні, якія карыстальнік можа выканаць з дапамогай СКБД:
Работу з рэляцыйнымі базамі даных разгледзім у СКБД Access (прыклад 1.3). З карыстальніцкім інтэрфейсам СКБД Access можна пазнаёміцца ў Дадатку да главы 1. (гл. Дадатак да главы 1). Для стварэння новай базы даных у Access трэба выканаць наступныя дзеянні: 1. На стартавай старонцы выбраць Пустая база данных… (гл. Дадатак да главы 1). 2. У акне, якое адкрыецца, у полі Имя файла ўвесці імя файла, выбраць значок папкі, каб вызначыць месца захоўвання файла базы даных. 3. Стварыць і захаваць базу даных, націснуўшы на кнопку Создать. Файлы баз даных, створаных у Access, маюць расшырэнне .accdb. Адзін файл базы даных можа змяшчаць не толькі некалькі аб’ектаў Таблица, але і розную колькасць аб’ектаў Форма, Запрос і Отчет. Спіс аб’ектаў базы даных адлюстроўваецца ў Области навигации (прыклад 1.5). Адкрыць аб’екты базы даных можна рознымі спосабамі: 1. Выканаць двайную пстрычку па аб’екце ў Области навигации. 2. Выбраць рэжым адкрыцця з кантэкставага меню аб’екта. Для закрыцця аб’екта/аб’ектаў базы даных трэба выбраць адпаведную каманду кантэкставага меню ўкладкі адкрытага аб’екта (прыклад 1.6). |
Прыклад 1.2. Рэляцыйныя СКБД. 1. Лакальныя.
2. Размеркаваныя.
У базах даных часта захоўваецца вельмі важная інфармацыя, напрыклад фінансавая. Таму пры рабоце з базамі даных важна забяспечыць цэласнасць даных, г. зн. ахаваць іх ад страт у выпадку адмовы абсталявання (напрыклад, пры адключэнні сілкавання). Цэласнасць даных у СКБД забяспечваецца за кошт механізму транзакцый. Транзакцыя — група аперацый, неабходных для здзяйснення скончанага лагічнага дзеяння. Транзакцыя павінна быць выканана цалкам ці не выканана наогул. |