- Общее
- РАЗДЗЕЛ ІV. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ
РАЗДЗЕЛ ІV. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ
ХІІІ—ХVІІІ стст. у беларускай гісторыі — час усталявання і развіцця феадальнай сістэмы гаспадарання. Толькі ў XVIII ст. пачынаюць фарміравацца асобныя элементы капіталістычных адносін.
Сацыяльна-эканамічныя працэсы на беларускіх землях мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна адрозніваліся сваім зместам і не супадалі па часе. Калі ў Заходняй Еўропе цэхавая арганізацыя працы ў канцы ХV ст. знаходзілася ў стане крызісу, то ў беларускіх землях яна ў гэты час толькі зараджалася. Тое ж адносіцца і да мануфактуры. У Беларусі гэтая форма арганізацыі вытворчасці з’яўляецца толькі ў XVIII ст., калі ў Заходняй Еўропе яна ўжо адыходзіла.
Стабільна высокі попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на заходнееўрапейскім рынку вызначыў аграрны характар эканомікі Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. адбылася першая аграрная рэформа, якая прывяла да ўсталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы, праіснаваўшай да 1861 г. Паскорыўся працэс прымацавання сялян да зямлі. Усталяванне прыгоннага права, разбуральныя войны, эпідэміі, палітычныя змены выклікалі сацыяльную барацьбу ў XVI—XVIII стст. паміж рознымі саслоўямі і класавую барацьбу паміж асноўнымі класамі (феадаламі і сялянамі).
1. Успомніце асноўныя заняткі ўсходніх славян.
2. Што такое «натуральная гаспадарка»?
3. Як узніклі сярэднявечныя гарады?1. Успомніце, што такое саслоўе.
2. Калі і чаму ў Заходняй Еўропе склалася прыгоннае права?1. Успомніце, што такое горад.
2. Якую ролю адыгрывала права на самакіраванне ў развіцці гарадоў Заходняй Еўропы?
3. З якімі краінамі гандлявалі беларускія землі ў ІХ—ХІІІ стст.?1. Успомніце, калі ў Заходняй Еўропе зарадзіліся капіталістычныя адносіны.
2. Што такое таварная гаспадарка?1. Успомніце, чаму другую палову ХVІІ — першую палову ХVІІІ ст. лічаць «разбуральным стагоддзем» у гісторыі Беларусі.
2. Што такое капіталізм? Калі пачалі ўсталёўвацца капіталістычныя адносіны
ў краінах Заходняй Еўропы?